Сацыял-дэмакратаў высяляюць з офіса ў Мінску

23 ліпеня Гаспадарчы суд Мінску перанёс разгляд пазову да Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з боку жыллёва-будаўнічага кааператыва, у якога партыя арандуе офіс. Як адзначае "Беларускі партызан", пытанне наконт таго, ці захавае партыя юрыдычны адрас, застаецца адкрытым. Паседжанне не адбылося з-за няяўкі пазоўніка — новага старшыні кааператыву, і было перанесенае на 28 ліпеня.

Сутнасць канфлікту ў тым, што новаабраная старшыня ЖБК Л.Корабава лічыць, што папярэдні старшыня кааператыву не меў права здаваць у арэнду памяшканне. Кіраўнік сацыял-дэмакратаў Анатоль Ляўковіч, у сваю чаргу, мяркуе, што новая старшыня проста хоча зарабіць грошай. Некалькі гадоў таму партыя падпісала дамову з кааператывам, зрабіла рамонт у памяшканні, якое да гэтага пуставала. Тэрмін арэнды заканчваецца толькі ў 2012 годзе.

На цяперашнім адрасе зарэгістраваныя цэнтральны офіс партыі, Мінская гарадская арганізацыя і чатыры раённыя. Высяленне партыі і страта юрыдычнага адрасу цягне за сабой яе ліквідацыю. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі