Сацсеткі Facebook і Instagram працуюць са збоямі

Карыстальнікі з усяго свету пішуць пра праблемы з доступам да Facebook і сацыяльнай сеткі Instagram. Гэтыя сэрвісы не працавалі каля паўгадзіны і ў Беларусі. Доступу не было з 9.40 да 10.10 раніцы. Недаступныя яны былі і праз мабільныя дадаткі, паведамляе BBC.

"Прабачце, нешта пайшло не так. Мы працуем над выпраўленнем гэтай памылкі", — паведамляецца пры спробе зайсці на Facebook.

Assosiated Press паведамляе, што збой адбыўся ў ЗША і краінах Азіі. Таксама Facebook не адкрываўся ў Беларусі, Украіне і Расіі.

Увечары 24 студзеня не працавала найбуйнейшая сацыяльная сетка “Вконтакте”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі