Сацапытанне: Пра памежную зону з Беларуссю чуў толькі кожны трэці расіянін

Сацапытанне: Пра памежную зону з Беларуссю чуў толькі кожны трэці расіянін

Толькі 32% расіян ведаюць або нешта чулі пра ўвядзенне рэжыму памежнай зоны на мяжы з Беларуссю. Астатнія 64% даведаліся пра гэта ад сацыёлагаў фонду "Грамадская думка" падчас сацапытання. Такія лічбы называе interfax.by. Апытанне праводзілася 11-12 лютага ў 104 населеных пунктах Расіі сярод 1500 жыхароў.

Тыя, хто ў курсе падзей, тлумачаць такое рашэнне наступнымі прычынамі: "спыніць увоз у Расію прадуктаў, забароненых расійскімі санкцыямі" і "абмежаваць паток мігрантаў з іншых краін" (па 5%).

Кожны чацвёрты апытаны (24%) мяркуе, што ўвядзенне памежнай зоны не паўплывае на расійска-беларускія адносіны. А вось 45% лічаць, што ўплыў будзе, прычым 34% з іх упэўненыя, што гэты ўплыў будзе адмоўным.

Ацаніць наступствы памежнай зоны на беларуска-расійскай мяжы не змог 31% удзельнікаў.

ацыёлагі спыталіся, ці врта ўводзіць паўнавартасны памежны кантроль на мяжы. 43% заявілі, што гэта было б правільным, 37% — што не, а 21 % не змог адказаць.

Як паведамлялася раней, з 7 лютага пачаў дзейнічаць загад дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава пра ўсталяванне памежнай зоны на мяжы з Беларуссю. Яна ўводзіцца ў Пскоўскай, Смаленскай і Бранскай абласцях Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі