Сабраныя грошы на ўдзел Віталя Гуркова ў чэмпіянаце свету

Сабраныя грошы на ўдзел Віталя Гуркова ў чэмпіянаце свету

Сабраныя грошы на ўдзел беларускага тайбаксёра Віталя Гуркова ў чэмпіянаце свету ў Швецыі. Удзельнікі кампаніі "Народны чэмпіён" на сайце talaka.by сабралі 68,2 млн рублёў.

Акцыя пачалася пасля з'яўлення матэрыялу Еўрарадыё пра Віталя Гуркова. Баец расказаў, што з-за выступаў у гурце Brutto страціў зарплату з дзяржаўнага бюджэту. У выніку, на яго не маглі знайсці грошай, каб адправіць на першынство свету. Сёлета Гуркоў чарговы раз перамог на чэмпіянаце Беларусі, таму не ўзяць яго ў Швецыю па ідэі не могуць.

Пасля таго, як Гуркоў страціў заробак з дзяржбюджэту, ён падпрацоўвае трэнерам у сталічным клубе “Мобі Дзік”. Творчая дзейнасць і гастролі з Brutto у крызісны час таксама не прыносяць істотных фінансавых дывідэндаў. У выпадку, калі паездку на чэмпіянат свету ўсё ж аплаціць дзяржава, грошы пойдуць на дабрачынныя мэты.

Мінспорту — пра збор грошай Гурковым на чэмпіянат: Гэта піяр-ход

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі