Арына Сабаленка выбыла з турніру ў Гвадалахары. У 1/16 фіналу беларуская тэнісістка, чацвёртая ракетка свету прайграла расіянцы Людміле Самсонавай, 22-й у сусветным рэйтынгу — 4:6, 6:2, 2:6. Паядынак працягваўся 2 гадзіны і 15 хвілін.
Раней з турніру ў Мексіцы выбыла Аляксандра Сасновіч. Вікторыя Азаранка ў 1/16 фіналу сустрэнецца з іспанкай Паулай Бадоса.
First Top 5 victory!@LiudaSamsonova takes out the No.2 seed Sabalenka in three sets.#GDLOPENAKRON pic.twitter.com/VxxBLRinBQ
— wta (@WTA) October 19, 2022