Сабаленка — у фінале Australian Open

Арына Сабаленка / https://twitter.com/AustralianOpen

Арына Сабаленка (5-я ў сусветным рэйтынгу) — у фінале Australian Open. У паўфінальным паядынку яна абыграла Магду Лінэт з Польшчы (45) — 7:6(7:1), 6:2.

У фінале Сабаленка сустрэнецца з Аленай Рыбакінай (25) з Казахстана, якая ў 1/2 фіналу абыграла Вікторыю Азаранка.

У фінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі Арына Сабаленка згуляе ўпершыню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.