Вы тут

Сабаленка прайграла Бертэнс у паўфінале турніру ў Санкт-Пецярбургу

Фота: WTA

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая цяпер займае 10-ы радок у сусветным рэйтынгу, не здолела прайсці ў фінал турніру ў Санкт-Пецярбургу. У ½ фіналу яна сустракалася з галандкай Кікі Бертэнс (8) і саступіла ў двух сэтах: 6:7 (5:7), 2:6.

На пачатку турніру Сабаленка абыграла бельгійку Алісан ван Эйтванк (52) — 6:1, 6:4. Затым яна адолела расіянку Кацярыну Аляксандраву 6:3, 6:4.

Пасля турніру ў Санкт-Пецярбургу Сабаленка будзе рыхтавацца да чвэрцьфінальнага матча Кубка Федэрацыі, у якім выступіць разам Вікторыяй Азаранка, Аляксандрай Сасновіч, Верай Лапко і Лідзіяй Марозавай. Саперніцамі беларусак будуць нямецкія тэнісісткі. Сустрэча адбудзецца 9-10 лютага ў Брауншвейгу.