Вы тут

Сабаленка перамагла Рус у матчы Кубка Федэрацыі з Нідэрландамі

Арына Сабаленка / Беларуская тэнісная федэрацыя

У спаборніцтве Беларусі і Нідэрландаў за выхад у фінал Кубка федэрацыі пасля першага дня лік роўны — 1:1. 

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (13-ы нумар у рэйтынгу WTA) у адзіночным паядынку перамагла Аранчу Рус (77) — 6:2, 6:3.

Такім чынам яна кампенсавала першы матч паміж камандамі Беларусі і Нідэрландаў, які Аляксандра Сасновіч (113) прайграла Кікі Бертэнс (8) — 7:6 (7:5), 2:6, 1:6.

8 лютага адбудуцца яшчэ два адзіночныя паядынкі: Арына Сабаленка згуляе супраць Кікі Бертэнс, а Аляксандра Сасновіч — супраць Аранчы Рус. Потым у парнай сустрэчы беларускі Вольга Гаварцова і Лідзія Марозава пазмагаюцца з Дэмі Схюрс і Лэслі Керхаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.