Сабаленка атрымала чарговую перамогу і выйшла ў фінал турніру ў Досе

Сабаленка атрымала чарговую перамогу і выйшла ў фінал турніру ў Досе

Арына Сабаленка атрымала чарговую перамогу і выйшла ў фінал турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Досе. У пятніцу ў 1/2 фіналу беларуска ў двух сэтах выйграла ў расіянкі Святланы Кузняцовай — 6:4, 6:3.

У рашаючым паядынку Сабаленка 29 лютага сустрэнецца з чэшкай Петрай Квітавай, якая ў паўфінале абыграла першую ракетку свету аўстралійку Эшлі Барці — 6:4, 2:6, 6:4.

Беларуская тэнісістка на сённяшні дзень 13-я ракетка свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі