Сабаленка апусцілася на восьмае месца ў сусветным рэйтынгу
![Сабаленка апусцілася на восьмае месца ў сусветным рэйтынгу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sabalenka-loss.jpeg.webp?itok=dY01HjuH)
Арына Сабаленка апусцілася на восьмае месца ў сусветным рэйтынгу. Дагэтуль беларуская тэнісістка была чацвёртай ракеткай свету. Прычынай гэтага стала правальная гульня на турніры ў Мадрыдзе.
Вікторыя Азаранка была на 17-м месцы, цяпер займае 16-е. Аляксандра Сасновіч захавала за сабой 50-ы радок у рэйтынгу WTA.
Першай ракеткай свету застаецца Іга Свёнтак з Польшчы.
У тэнісістаў-прафесіяналаў лідарам рэйтынгу застаецца серб Новак Джокавіч. Беларус Ілля Івашка апусціўся з 48-га на 50-е месца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.