Са дна Нёмана паднялі старадаўнюю лодку

Фота: "Беларусь 1".
Фота: "Беларусь 1".

Археолагі і дайверы паднялі са дна Нёмана вялікую старадаўнюю лодку. Яе даўжыня — 8 метраў, узрост — не менш за 200 гадоў.

Знаходка зробленая ў Іўеўскім раёне (Гродзенская вобласць). Знайшоў лодку-даўбёнку мясцовы рыбак Алег Волікаў. За яе зачапілася блешня яго вуды. Пенсіянер паведаміў пра гэта археолагам.

Човен знаходзіўся на невялікай глыбіні, але быў занесены глеем. Спачатку яго абследавалі дайверы. Яны замацавалі знаходку на адмысловай рамцы. Потым лодку паднялі на бераг аўтамабільным кранам.

Дакладны ўзрост чоўна вызначаць у Інстытуце гісторыі НАН. Пасля даследаванняў ён патрапіць у музей, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".

Со дна Немана подняли старинную лодку
Фота: "Беларусь 1".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі