Вы тут

S13: У Гродзенскім кардыяцэнтры павесіўся пацыент з пнеўманіяй

Гродзенскі кардыяцэнтр / visagrodnofree.by

Уначы 19 красавіка ў Гродзенскім кардыялагічным цэнтры ў палаце павесіўся 68-гадовы мужчына, піша мясцовы сайт s13.ru. Яго знайшла санітарка.

Паведамляецца, што больш за тыдзень таму гродзенец трапіў у кардыяцэнтр з інфарктам. Пазней у яго выявілі пнеўманію, якая не падавалася лячэнню.

18 красавіка мужчыну ізалявалі ў асобную палату і ўзялі мазок на каранавірус. Вынікі тэсту пакуль што не вядомыя.

Нагадаем, што Мінздароўя перастала паведамляць агульную колькасць выпадкаў COVID-19, выяўленых у Беларусі. Перад тым ведамства вырашыла не шпіталізаваць пацыентаў з нецяжкімі пнеўманіямі, а таксама з лёгкімі формамі каранавіруса. Па стане на 6:00 19 красавіка на стацыянарным лячэнні знаходзілася 3538 чалавек з каранавірусам, памерлі 47. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.