Рыжскай краме рэпера Цімаці загадалі зняць з продажу адзенне з выявай Пуціна

Рыжскай краме рэпера Цімаці загадалі зняць з продажу адзенне з выявай Пуціна

Служба дзяржбяспекі Латвіі пачала праверку рыжскай крамы Black Star Wear — брэнда расійскага рэпера Цімаці. Пра гэта піша Delfi. Краме загадана зняць з продажу калекцыю вопраткі з выявамі Уладзіміра Пуціна, расійскіх сцягоў і вайсковай тэматыкі.
 
Ведамства заявіла, што падобная вопратка звязаная са спробай Крамля прапагандаваць свой палітычны курс і павялічваць уплыў у іншых краінах. Гандлёваму цэнтру Alfa, у якім месціцца крама Цімаці, рэкамендавана больш уважліва абіраць партнёраў для супрацоўніцтва.
 
У той жа час лідар нацыянальнага аб’яднання Райвіс Дзінтарс звярнуўся да кіраўніца службы дзяржбяспекі Нормунда Межвіетса з просьбай разабрацца, ці не пагражае асартымент Black Star Wear нацыянальнай бяспецы Латвіі і ці не варта лічыць вопратку з расійскай ваеннай сімволікай заклікам вырашаць праблемы з дапамогай сілы.
 
Раней сваю незадаволенасць крамлёўскай тэматыкай на вопротцы крамы Black Star Wear выказалі карыстальнікі сацсетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі