Рымашэўскі: Фядута годна паводзіць сябе ў турме і на допытах

Паводле Віталя Рымашэўскага, 4 красавіка большая частка прачытаных ім дакументаў тычылася кампаніі "Гавары праўду!". "Дзякуючы гэтаму я ў лепшы бок змяніў сваё стаўленне да Аляксандра Фядуты, мяркуючы па яго сведчаннях, ён годна паводзіць сябе і ў турме, і на допытах", — распавёў палітык прэс-службе БХД.

Каментуючы сённяшняе "змякчэнне" абвінавачвання яшчэ адной групе фігурантаў справы "19 снежня", Рымашэўскі заявіў: "Гэтыя абвінавачванні даюць ім фармальныя падставы для суда над намі, але гэта не азначае, што працэсы не з'яўляюцца палітычнымі. У 2006 годзе людзі масава выйшлі на праспект, а ў 2001 — нават захапілі Палац прафсаюзаў, але, калі не памыляюся, крымінальныя справы з гэтых прычынаў нават не распачыналіся".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі