Рымашэўскі будзе агітаваць, нават калі яго здымуць з выбараў

Сустаршыня “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” Віталь Рымашэўскі працягне агітацыйную кампанію нават у тым выпадку, калі Цэнтрвыбаркам пазбавіць яго рэгістрацыі ў якасці кандыдата на прэзідэнта. Пра гэта палітык заявіў у інтэрв’ю БелаПАН. Нагадаем, што Генпракуратура накіравала ў Цэнтрвыбаркам копіі папярэджанняў пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства, якія вынесла Мікалаю Статкевічу і Віталю Рымашэўскаму. Яны атрымалі гэтыя папярэджанні, бо ў часе сваіх выступаў у тэлеэфіры заклікалі грамадзянаў прыйсці на Кастрычніцкую плошчу.

30 лістапада ЦВК разгледзіць пытанне аб удзеле Рымашэўскага і Статкевіча ў несанкцыянаванай вулічнай акцыі, якая адбылася 24 лістапада. Ім альбо вынесуць папярэджанні, альбо палітыкаў пазбавяць кандыдацкіх пасведчанняў.

Віталь Рымашэўскі ў любым выпадку збіраецца наведаць рэгіёны Беларусі і заяўляе, што ідзе на перамогу ў прэзідэнцкай гонцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі