Рымашэўскага папярэдзілі, але ён не адмаўляецца ад акцыі 24 лістапада

Кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі не збіраецца адмаўляцца ад сустрэчы з выбарцамі 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы Мінску.
У каментары агенцтву БелаПАН ён заявіў, што 22 лістапада па беларускім тэлебачанні паведаміў пра намер правесці 24 лістапада сустрэчу з выбарцамі. Цяпер, кажа палітык, ён не мае маральнага права не прыйсці на яе.

Перад гэтым прадстаўнік Генпракуратуры паведаміў журналістам, што Рымашэўскаму вынеслі афіцыйнае папярэджанне пра неправамернасць акцыі на Кастрычніцкай плошчы. Паводле рашэння Мінгарвыканкама, сустрэчы з выбарцамі не могуць праходзіць на Кастрычніцкай плошчы, плошчах Незалежнасці, Перамогі і Якуба Коласа, а таксама ў падземных пераходах, на станцыях метро і шэрагу іншых аб'ектаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі