Вы тут

Рыкард Юзвяк: у пяты пакет санкцый ЕС увойдуць 28 фізічных і юрыдычных асобаў

Пяты пакет санкцый уключыць 28 фізічных і юрыдычных асобаў / unsplash.com

Пяты пакет санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі амбасадары краін Еўрасаюза прымуць у сераду, 1 снежня. Пра гэта паведамляе з Бруселя карэспандэнт Радыё "Свабода" Рыкард Юзвяк.

"28 фізічных і юрыдычных асоб. Павінны даць зялёнае святло амбасадары ЕС у сераду, 1 снежня, і апублікаваць у афіцыйным часопісе ЕС на наступны дзень", — піша Юзвяк.

Пяты пакет санкцый, як абвяшчалася, закране асобаў і кампаніі, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і ЕС. Канкрэтны спіс дагэтуль не абвяшчаўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.