Рыхтаваць стадыён “Дынама” да Лігі чэмпіёнаў будзе спецыяльны аргкамітэт

Міністэрства спорту і турызму створыць арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы мінскага стадыёна “Дынама” да матчаў Лігі Чэмпіёнаў.
Такое рашэнне прыняў беларускі прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі. Мяркуецца, што ў камітэт увойдуць прадстаўнікі Мінспорту, Федэрацыі футбола, клуба БАТЭ, Мінгарвыканкама, МНС, МУС, а таксама іншых зацікаўленых арганізацый, гаворыцца ў паведамленні БФФ.

Еўрарадыё датэлефанавалася да генеральнага дырэктара стадыёна Ўладзіміра Вільчынскага. Паводле яго слоў, падрыхтоўка да матчаў Лігі Чэмпіёнаў працягваецца. Пакуль яшчэ нічога не зроблена, але да першага матчу БАТЭ-Ювентус, які адбудзецца 30 верасня, стадыён будзе гатовы.

“Працы вядуцца. Усё будзе зроблена ў тэрмін і своечасова. Ніякіх асаблівых зменаў не будзе. Проста трэба, каб на стадыёне былі дадатковыя месцы для таго, каб можна было браць інтэрв’ю, дадатковыя месцы для тэлекамер, дадатковы месцы для прадстаўнікоў УЕФА і гэтак далей. Да Лігі Чэмпіёнаў патрабаванні некалькі вышэйшыя, чым, напрыклад, да кваліфікацыйных матчаў чэмпіянату свету ці Еўропы”.

Таксама на стадыёне давядзецца змяніць вароты (у Лізе чэмпіёнаў яны вырабленыя з іншага матэрыялу), унесці шэраг дапрацовак у сістэму бяспекі, пераабсталяваць раздзявальні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі