Рыгор Кастусёў: Геі — адхіленне. Я іх шкадую

15 кастрычніка падчас "Мегапікету" на праспекце Незалежнасці патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў нечакана выказаў сваю пазіцыю наконт сэксуальных меншасцяў: "Я па натуры хрысціянін, чалавек веруючы. Можа, не так моцна веруючы, як іншыя людзі. Але я лічу, што не варта падобныя рэчы выпячваць на людзі, паказваць на масы, — сказаў сп. Кастусёў. — Я лічу, гэта непрыгожа, як і любыя іншыя захады ў сэксуальным плане.

Я прытрымліваюся хрысціянскай маралі і я гэта ўспрымаю як адхіленні. Можа быць, і ў здароўі чалавека. Я па-чалавечы паважаю гэтых людзей і, можа быць, трошкі больш іх шкадую".


На думку Рыгора Кастусёва, калі і надалей дазволіць прадстаўнікам сексуальных меншасцяў "маніпуляваць" грамадскай свядомасцю, "мы ў хуткім часе дажывемся, што людзей з нармальнай арыентацыяй будзем абараняць і думаць, як правесці іхнія акцыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі