Руслана заклікала палітыкаў прыняць Закон Русланы

Спявачка Руслана пачынае антыпірацкую кампанію ў СМІ і Інтэрнэце, і з 1 траўня адчыняе сваю ўласную старонку для бясплатнай запампоўкі песень. Спявачка таксама выступіла за прыняцце Закона Русланы. У адкрытым лісце, якое апублікавала спявачка, адзначаецца, што ёй нанесеныя прамая маральная і матэрыяльная шкода.

“Мой папрок дзяржаве ў тым, што на сённяшні дзень яна не стварыла не аднаго механізму абароны маіх аўтарскіх і выканальніцкіх правоў ў сусветнай сетцы і адхілілася ад праблемы дзёрзкага раскрадання ўласнага інтэлектуальнага рэсурсу”, - заявіла Руслана.

Па яе словах, сітуацыя, якая склалася ва Украіне, падахвочвае артыста альбо да поўнай бяздзейнасці, альбо да змены грамадзянства. У той жа час, для сябе Руслана знайшла трэці варыянт, пра які паведаміла журналістам, - самастойна змагацца супраць "крадзяжу вынікаў працы апошніх некалькіх гадоў свайго жыцця".

“Мой апошні альбом ужо выкрадзены, аднак ужо сёння існуюць зусім новыя кампазіцыі, новыя аранжароўкі песень. Усё гэта выйдзе ў абноўленай версіі альбома і будзе даступна для запампоўкі на нашай старонцы", - заявіла спявачка.

"Я гатовая даць лепшую прапанову, чым даюць піраты, і падаць усе свае эксклюзіўныя матэрыялы адпаведнай якасці на афіцыйнай старонцы па схеме, вядомай як “вазьмі бясплатна, або заплаці колькі можаш”, - паведаміла спявачка.

Па яе словах, паралельна са зменамі на старонцы, падчас сваіх канцэртаў і паездак па краіне яна будзе весці антыпірацкую кампанію, робячы адпаведныя заявы ў СМІ і заклікаючы іншых выканаўцаў і слухачоў падтрымаць яе.

Спявачка таксама будзе лабіраваць унясенне змен у заканадаўства Украіны. У прыватнасці, гэтыя змены да закона аб аўтарскім праве і сумежных правах і змены да Крымінальнага кодэкса Украіны ў справе адказнасці Інтэрнэт-правайдэраў за “пірацтва”.

Па словах Русланы, Украіне патрэбны абноўлены закон, які адказвае сучасным рэаліям, і яна згодная, каб ён насіў назву “Закон Русланы” кшталту “Закону Сарказі” у Францыі.


Фота: www.arbuzof.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі