Руслан Салей правёў 800 матчаў у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ

Беларускі абаронца дэнверскага "Каларада" Руслан Салей дасягнуў вялікай адзнакі ў 800 матчаў у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ.
Юбілей выпаў на гасцявы паядынак з "Сэнт-Луісам", які адбыўся ў ноч з 15 на 16 студзеня. На жаль, каманда Салея прайграла з лікам 2:5, а сам ён атрымаў каэфіцэнт карыснасці -2.

Дэбютаваў Руслан Салей у Нацыянальнай хакейнай лізе 7 кастрычніка 1996 года ў “Анахайме”, з якім у 2003 годзе дайшоў да фіналу Кубка Стэнлі. Планку ў 800 матчаў за амаль векавую гісторыю НХЛ пераадолелі ўсяго 480 гульцоў.

Рэкардсменам сярод выхадцаў з краін былога СССР з'яўляецца расійскі форвард "Вашынгтона" 39-гадовы Сяргей Фёдараў, які рабіў першыя крокі ў вялікім хакеі ў мінскіх "Юнацтве" і "Дынама". Руслан Салей сярод доўгажыхароў "постсавецкага дэсанта" размяшчаецца на 16-м месцы.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі