"Рускі марш" у Маскве завяршыўся, затрыманыя каля 30 чалавек (відэа)

Як паведамляе РБК са спасылкай на маскоўскую паліцыю, праваахоўнікі затрымалі невялікую групу ўдзельнікаў "Рускага марша" праз парушэнні мерапрыемства. Астатнія чальцы групы разбегліся.



Агулам на акцыі былі затрыманыя 30 чалавек за выкарыстанне масак, дробныя парушэнні грамадскага парадку, выкрыкванне нацысцкіх лозунгаў і выкарыстанне забароненай сімволікі. Як інфармуюць журналісты, затрыманых адсеклі ад асноўнай групы і суправадзілі ў аўтобус.



У шэсці, якое прайшло ў Маскве, узялі ўдзел каля 8000 чалавек. На канцэрт пасля шэсця засталося меней за 1000 чалавек.

Акцыю штогод рускія нацыяналісты ладзяць у Дзень народнага адзінства.



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі