Румас: золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся да $9,2 млрд

Румас: золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся да $9,2 млрд

Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся і на 1 лістапада складалі 9,2 млрд долараў. Пра гэта ў аўторак заявіў на пасяджэнні Саўміна, прысвечаным вынікам працы эканомікі ў студзені-верасні 2019-га, прэм'ер-міністр Сяргей Румас.

За месяц ЗВР павялічыліся амаль на 400 мільёнаў долараў, а з пачатку года — на $2 млрд. Папярэдняе павелічэнне (на 263,1 млн долараў) золатавалютных рэзерваў адбылося ў жніўні, аднак у верасні яны знізіліся крыху больш чым на 60 млн долараў.

У Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год падкрэсліваецца, што да канца гэтага года ЗВР павінны скласці не менш за 7,1 млрд долараў. У такім жа дакуменце на 2020 год пазначана, што на 1 студзеня 2021-га міжнародныя рэзервовыя актывы нашай краіны мусяць скласці не менш за 7,3 млрд долараў.

На згаданай нарадзе Румас заявіў, што "абавязацельствы ўраду ў замежнай валюце выкананы своечасова і ў поўным аб'ёме".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі