Румас распавёў, які плануецца сярэдні заробак у 2019 годзе

Румас распавёў, які плануецца сярэдні заробак у 2019 годзе

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас распавёў, які плануецца сярэдні заробак у 2019 годзе ў Беларусі. У бюджэтнай сферы ён мусіць скласці 820 рублёў (Румас падкрэсліў, што гэта ў сярэднім па годзе), у сярэднім па краіне — 1025, паведамляе БЕЛТА.

Па ацэнках ураду, на пачатак 2020 года мінімальны заробак мусіць скласці 377 рублёў. На працягу 2019-га будуць рабіцца захады па збліжэнні мінімальнай зарплаты і мінімальнага спажывецкага бюджэту, каб яны праз год зраўняліся.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак у кіраўніка дзяржавы прайшла нарада па ацэнцы вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2018 годзе і па прагнозе на 2019-ы. Аляксандр Лукашэнка крытыкаваў урад за тое, што не выконваюцца яго даручэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі