Лукашэнка раскрытыкаваў Мінфін і прэм'ер-міністра

Лукашэнка раскрытыкаваў Мінфін і прэм'ер-міністра

Заслухоўваючы даклад урада і Нацбанка па сітуацыі ў эканоміцы, Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў новы Падатковы кодэкс, паведамляе яго прэс-служба.

Па яго словах, міністэрства фінансаў не здолела зрабіць новы дакумент зразумелым, без унутраных супярэчнасцяў і камфортным для грамадзян і бізнэсу. Звяртаючыся да міністра фінансаў Максіма Ермаловіча, кіраўнік Беларусі прапанаваў: "Калі гэта так, то не трэба бударажыць грамадства сырымі і непрапрацаванымі дакументамі. Спакойна трэба дапрацаваць, дашліфаваць дакументы, але строга на тых прынцыпах, як даручана".

Таксама Лукашэнка заявіў, што новы склад урада такі ж беспрынцыповы ў выкананні яго даручэнняў, як і папярэдні. "Не прайшло і года з моманту маіх заўваг вашым папярэднікам, як па выніках дзевяці месяцаў працы ад новага прэм'ер-міністра атрымліваю ліст аналагічнага зместу з просьбай зняць з кантролю усё і ўся, амаль паўсотні даручэнняў як выкананыя, хоць да іх выканання далёка", — пералічыў кіраўнік дзяржавы свае прэтэнзіі.

Ён параіў прэм'ер-міністру Сяргею Румасу ўважліва чытаць тое. што ён падпісвае з падачы сваіх падначаленых. 

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 26.11:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі