Рух транспарту на беларуска-польскай мяжы адноўлены

Увечары 5 снежня польскія аўтаперавозчыкі знялі блакаду ў пунктах пропуску на мяжы Польшчы і Беларусі. Цяпер чэргаў тут няма, паведаміў БелаПАН начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка. Рух праз пункты пропуску і тэрміналы цалкам адноўлены. Па словах А.Цішчанкі, крытычнай сітуацыі на мяжы не было, у тым ліку дзякуючы мерам, своечасова прынятым польскім і беларускім бакамі, у прыватнасці, пераарыентацыі транспартных струменяў на беларуска-літоўскую мяжу.
Нагадаем, 5 снежня падчас страйку польскіх аўтаперавозчыкаў, якія пратэставалі супраць новаўвядзенняў у мытнай сферы, на тэрыторыі Польшчы на гарадзенскім кірунку пункт пропуску "Кузня Беластоцкая — Брузгі" быў блакаваны з 11.30, на брэсцкім – пункт пропуску "Кукурыкі — Казловічы" — з 12.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі