Рух цягнікоў пасля аварыі ў Дзятлаўскім раёне адноўлены

У выніку рух пасажырскіх і грузавых цягнікоў у кірунку Ліда-Баранавічы прыпынілі. 26 студзеня апоўдні аднаўленчыя працы на месцы аварыі былі завершаныя.



Нагадаем, што цягнік з парожнімі вагонамі ішоў з Літвы ў Салігорск. Вагоны належалі “Беларуськалію”. Болей за 20 вагонаў сышлі з рэек, а тры — перакуліліся. Супрацоўнікі следчага камітэту распрацоўваюць дзве версіі здарэння: нездавальняючы стан чыгуначнага палатна, або парушэнне правілаў руху на чыгунцы, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі