Розніца паміж БАТЭ і “Дынама” скарацілася да аднаго ачка

Першым пачынала гульню “Дынама-Мінск”. У Салігорску сталічная каманда сустракалася з мясцовым “Шахцёрам”. Прапусціўшы ўжо на 10 хвіліне дынамаўцы здолелі пераламіць ход гульні і ўжо да канца першага тайма выйгравалі 1:2. У “Шахцёра” забіў Галюза, у “Дынама” Адамавіч і Молаш.

БАТЭ таксама гуляла ў гасцях у жодзінскага “Тарпеда-БелАЗ”. Першымі забілі барысаўчане – на 16-ай хвіліне трапна стрэліў Сігневіч. Напрыканцы першага тайма забіла “Тарпеда” – гол у Канцавога. А вось у другім тайме быў сапраўдны трылер. На 80-ай хвіліне гол за БАТЭ забіў Яблонскі, а на 4-ай дадазенай “Тарпеда” лік зраўняла з дапамогай Бурко. 2:2 і толькі адно ачко перавагі над “Дынама” (60) у БАТЭ (61). Прычым наступную гульню лідары правядуць паміж сабой. 31 кастрычніка ў пятніцу на сталічным “Трактары”. Пачатак у 15.15. Агулам да канца чэмпіяната застаецца чатыры тура.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі