"Роспуск" атрада "Літвін": што кажуць каліноўцы і тыя, хто дапамагаў структуры

Паведамленні пра раззбраенне "Літвіна" супярэчлівыя / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Паведамленні пра раззбраенне "Літвіна" супярэчлівыя / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Навіна, што байцы палка Каліноўскага раззброілі беларускі атрад "Літвін" у Адэсе, выклікала бурную рэакцыю. Каментары самыя розныя: ад пахвальбы каліноўцам за тое, што фізічна пакаралі махляроў, да абвінавачанняў, што сілай адабралі маёмасць атрада.

Самі каліноўцы кажуць, што нікога не білі, стрымана растлумачылі адэскаму атраду, што тыя робяць нядобра, ладзячы махінацыі з валанцёрскай дапамогай, і на тым разышліся. Еўрарадыё звязалася з рознымі бакамі, датычнымі да сітуацыі. Перадаём іх расказы.

 

"Атрад складаецца з ядра актыўных беларусаў"

Атраду "Літвін" дапамагала валанцёрская група Prague Support Team.

— Магу сказаць, што знятыя пабоі і ідуць следчыя дзеянні, — кажа прадстаўнік групы Кірыл Якімовіч. — Калі мы даведаліся, што ёсць такое падраздзяленне, мы паглядзелі публічныя крыніцы і даведаліся ад сваіх знаёмых у Адэсе, што атрад складаецца з ядра актыўных беларусаў.

Іх група ўключае каля 30 чалавек з валанцёрамі. Баявая частка складае 12 чалавек плюс тры чалавекі, якія падпісалі кантракты з УСУ. Два медыкі ёсць.

Атрад знаходзіцца ў падпарадкаванні МУС Украіны, а запыты "Літвіна" заўсёды былі сціплыя, працягвае суразмоўнік. Ім перадалі 20 бронекамплектаў і адзенне. Яшчэ туды пайшоў дрон ад беларускай дзяўчынкі Вары. Ён застаўся ў Адэсе, як і рыштунак байцоў, якія былі на выхадзе.

“Роспуск” отряда “Литвин” в Одессе: что говорят калиновцы и помогавшие структуре
Ліст Вары тым, хто ваюе ва Украіне / фота з сацыяльных сетак

— Яны ніколі не прасілі больш, чым ім трэба. Не прасілі нічога дарагога, ніякіх цеплавізараў, прыцэлаў. Наконт іх у нас няма ніякіх сумневаў. Гэта рабочае падраздзяленне, пра якое ад украінцаў чуем, што яны ім дапамагаюць.

Адпраўляе дапамогу Prague Support Team адрасна. Кожны чалавек павінен запоўніць табліцу са сваімі параметрамі. Потым яму адпраўляецца пакет з яго пазыўным.

Праз тое, што падтрымка накіроўваецца па кожным асобным запыце, наладзіць кантакты з кіраўніцтвам палка Каліноўскага не выйшла. Аднак 14 байцам была адпраўлена дапамога, адзначае Кірыл.

 

"Спецыяльна ім дапамогу збіралі"

“Роспуск” отряда “Литвин” в Одессе: что говорят калиновцы и помогавшие структуре
Дапамога, якую збіралі ў Грузіі для атрада "Літвін" / фота валанцёра Паўла

З Еўрарадыё звязаўся актывіст з Батумі Павел. Ён перадаваў дапамогу атраду, бо там быў ягоны сябар Алег. Абодва з'ехалі з Беларусі ў 2020 годзе і нейкі час жылі ў Львове.

— Я і яшчэ людзі з Батумі збіралі дапамогу атраду. Заплечнікі, ліхтарыкі, тое, што яны прасілі. Мы ж спецыяльна ім дапамогу збіралі. Мы не збіралі дапамогу, каб праз іх адпраўлялі кудысьці на фронт. Таму што ім мала хто дапамагае. Яны не такія медыйныя. Не думаю, што там нейкае махлярства, таму што сам Алег добры праграміст, у яго добрая праца.

Па словах Паўла, заняткаў у "Літвіна" было дастаткова.

— Бамбяць Адэсу. Там вайна ідзе. Яны рэальна дапамагалі патруляваць горад. Там замінаваныя пляжы. І яны патрулявалі пляж дакладна.

Алега затрымлівала СБУ, але потым адпусціла, паведамляе Павел.

Таксама мы папрасілі каментар у заснавальніка дабрачыннага фонду Андрэя Стрыжака, які дапамагаў "Літвіну". Ён папрасіў звярнуцца да яго праз некалькі дзён, калі сітуацыя праясніцца.

 

Аказаліся негатовыя ваяваць і пілі каньяк

“Роспуск” отряда “Литвин” в Одессе: что говорят калиновцы и помогавшие структуре
Фота з дома, дзе жывуць літвінаўцы / сацсеткі

На думку прадстаўнікоў палка Каліноўскага, сітуацыя ў Адэсе была іншая. Ведаючы пра атрад "Літвін", каліноўцы вырашылі пазнаёміцца, калі праязджалі Адэсу. Меркавалася, што мясцоваму фармаванню прапануюць уступіць у батальён "Літвін", які з'яўляецца часткай палка, расказвае адзін з каліноўцаў.

— Пад'язджаючы да Адэсы, мы стэлефанаваліся з прадстаўнікамі экс-атрада "Літвіна". Сустрэча насцярожыла, таму што адзін з прадстаўнікоў выглядаў проста як алкаголік у форме.

“Роспуск” отряда “Литвин” в Одессе: что говорят калиновцы и помогавшие структуре
У каліноўцаў няма асаблівых правоў, падкрэсліваюць у палку / фота з сацсетак

Мужчына, які быў за галоўнага, з пачатку гарачай фазы вайны жыў на валанцёрскую дапамогу, сцвярджае каліновец.

— У іх няма ніякай падрыхтоўкі. Ім было растлумачана, што яны падобныя да секты тых, хто рыхтуецца да вайны і каму зручна не заўважаць, што вайна ідзе тры месяцы. І зручна паразітаваць на гэтым. Упэўнены, што большасць рабілі гэта несвядома, не мелі карыслівых асабістых інтарэсаў і дагаварнякоў з умоўнымі валанцёрамі, якія адмывалі грошы праз старшых у гэтай секце.

У выніку самі ж прадстаўнікі "Літвіна" пагрузілі сабраную дапамогу ў машыны каліноўцаў. Усё праходзіла пад наглядам паліцыі, якую выклікала адна з жанчын, якая знаходзілася ў доме, працягвае суразмоўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі