Роджэр Федэрэр выйграў Australian Open

Роджэр Федэрэр выйграў Australian Open

Роджэр Федэрэр выйграў Australian Open. У фінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 35-гадовы швейцарскі тэнісіст абыграў 30-гадовага іспанца Рафаэля Надаля — 6:4, 3:6, 6:1, 3:6, 6:3. Сустрэча працягвалася 3 гадзіны 40 хвілін. Для Федэрэра гэта 18 тытул у адзіночных разрадах "Вялікага шлему".

"Гэтая перамога стала важнай вяхой у маёй кар'еры, — сказаў пасля паядынка Федэрэр. — Тэніс — суровы від спорту, у якім не бывае нічыіх. Але калі б такое было магчыма, я б хацеў падзяліць гэты поспех з Рафой. Працягвай гуляць, Рафа, калі ласка. Тэніс мае патрэбу ў табе".

Нагадаем, што ў жаночым адзіночным фінале Australian Open перамагла амерыканка Серэна Уільямс (яна абыграла сваю сястру Вінус). Для яе гэта 23-я перамога ў турнірах "Вялікага шлему".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі