Робата навучылі катацца на каньках

Робата навучылі катацца на каньках

Распрацоўшчыкі з кампаніі Computational Robotics Lab навучылі робата катацца на каньках. Цяпер інтэлектуальныя машыны маюць у сваім арсенале і такі навык.

Як паведамляе ВВС, робата, сабранага з надрукаваных на 3D-прынтары модуляў, забяспечылі толькі інфармацыяй пра тое, як лязо канька паводзіць сябе на лёдзе. Далей ужо робат сам разбіраўся, як лепей перасоўвацца і якія інструменты выкарыстоўваць.

Робат сам вырашаў, колькі канцавінаў яму лепей выкарыстоўваць і ў выніку стаў на чатыры “нагі”.

Распрацоўшчыкі мяркуюць, што неўзабаве робатаў можна будзе збіраць, як канструктар лега, і абыходзіцца без праграмавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі