Рэжым Лукашэнкі выдаў Таджыкістану апазіцыянера

Нізамідзін Насрыдзінаў / Кадр з відэа, ozodi.org
Нізамідзін Насрыдзінаў / Кадр з відэа, ozodi.org

Рэжым Лукашэнкі выдаў Таджыкістану апазіцыянера Нізамідзіна Насрыдзінава, паведамляе ozodi.org. З 2015-га ён жыў у Германіі (там і цяпер жывуць яго сваякі, якія атрымалі палітычны прытулак), затрыманы быў сёлета падчас перасячэння беларускай мяжы на запыт уладаў Таджыкістана. Насрыдзінава ўтрымлівалі ў СІЗА ў Гродне. 21 лютага Генпракуратура РБ задаволіла запыт Генпракуратуры Таджыкістана і прыняла рашэнне пра экстрадыцыю затрыманага на радзіму. Пры гэтым міжнародныя правабарончыя арганізацыі заклікалі гэтага не рабіць.

Афіцыйнай інфармацыі пра выдачу Нізамідзіна Насрыдзінава ў Таджыкістан пакуль няма. Яго брат Саідрызо кажа, што адвакату пра экстрадыцыю паведамілі ў Генпракуратуры Беларусі. Ён паехаў у Гродна, каб сустрэцца з падабаронным, і даведаўся пра яго перавод у Мінск.

У Таджыкістане на апазіцыянера была распачата крымінальная справа "аб публічных закліках да экстрэмісцкай дзейнасці ці апраўдання экстрэмізму". Яму пагражае да 5 гадоў зняволення.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі