Рэйтынг прэзідэнта Францыі Макрона ўпаў на 24% за два месяцы

Рэйтынг прэзідэнта Францыі Макрона ўпаў на 24% за два месяцы

Рэйтынг прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона імкліва падае: усяго за два месяцы ён знізіўся ажно на 24%, паведамляюць замежныя СМІ. Калі ў чэрвені дзейнасць Макрона ўхвалялі 64% апытаных, у ліпені — 54, то ў жніўні — толькі 40%.

Такія дадзеныя публікуе выданне Le Journal du Dimanche, для якога Французскі інстытут грамадскага меркавання зладзіў гэтае апытанне.

57% рэспандэнтаў расчараваныя дзейнасцю Макрона, з іх 20% — вельмі моцна расчараваныя.

З чым звязанае такое імклівае падзенне папулярнасці, выданне не ўдакладняе. Макрон ужо меў канфлікт з кіраўніком Генштаба П’ерам дэ Вілье (генерал пайшоў у дастаўку). Таксама прэзідэнта крытыкавалі за намер даць афіцыйны статус першай ледзі сваёй жонцы, які нібыта прадугледжвае выплату заробку.

Цэнтрыст Эмануэль Макрон перамог на прэзідэнцкіх выбарах нацыяналістку Марын Ле Пэн. Пазней рух Макрона “Наперад!” атрымаў большасць на парламенцкіх выбарах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі