Рэстаран "Поедем поедим" каля Курапатаў на Дзяды працаваць не будзе

Рэстаран "Поедем поедим" каля Курапатаў на Дзяды працаваць не будзе

Рэстаран "Поедем поедим" каля Курапатаў не будзе працаваць 28 кастрычніка. У абвестцы рэстарана ўсё тлумачыцца тэхнічнымі прычынамі. Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце на Фэйсбуку лідар аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павел Севярынец.

Дарэчы, менавіта на 28 кастрычніка будзе адзначацца Дзень памяці памерлых — Дзяды. У Мінску пройдзе дазволены шэсце і ў Курапатах адбудзецца мітынг. Не выключана, што закрыццё рэстарана тлумачыцца якраз гэтым шэсцем і мітынгам: абаронцы Курапатаў ужо некалькі месяцаў змагаюцца супраць дзейнасці рэстарана.

Такую прычыну называе і Севярынец: 

"НА "ДЗЯДЫ" "ПОЕДЕМ-ПОЕДІМ" ЗАЧЫНЯЕЦЦА.
"По техническим причинам", канечне.
Вось калі б па колькі соцень беларусаў прыходзілі ў Курапаты хаця б тыдзень запар — думаю, зачыніліся б назаўсёды.
Запрашаем на Дзяды і на варту абароны Курапатаў — штодня акрамя 28 кастрычніка, з 12.00!"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі