Зянон Пазьняк лічыць, што Курапаты не могуць стаць сімвалам яднання (відэа)

Нагадаем, што гэтыя арганізацыі прапанавалі ўсёй апазіцыі аб'яднацца дзеля абароны Курапатаў. У адказ Пазьняк заявіў: “Ахвяры з катамі не яднаюцца. Гісторыя ўжо 24 гады сведчыць аб гэтым. Нашчадкі расстраляных ніколі не аб’яднаюцца з нашчадкамі тых, хто іх забіваў”.

Дарэчы, у аўторак Курапаты апынуліся ў цэнтры яшчэ аднаго скандалу. 29 кастрычніка там паставілі памятны знак у памяць расстраляных афіцэраў польскага войска, а ўжо 30-га ён знік. Гісторык Ігар Кузняцоў, з чыёй ініцятывы паставілі помнік, у каментары Еўрарадыё назваў гэты акт сапраўдным злачынствам.

У сваю чаргу, Пазьняк называе знікненне памятнага знаку правакацыяй КДБ, перадае тэлеканал "Белсат". Аднак ён не падтрымлівае і Кузняцова. Па словах лідара КХП-БНФ, Кузняцоў займаецца міфамі, бо ніякіх парэштак вайскоўцаў у Курапатах не знайшлі. Нагадаем, што Пазняк як археолаг сам праводзіў раскопкі ў Курапатах. Палітык заяўляе, што КДБ усяляк змагаецца з памяццю пра Курапаты і стварае арганізацыі, якія нібыта займаюцца ўрочышчам, але насамрэч намагаюцца па-свойму трактаваць гістарычныя падзеі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі