Звольнены дацэнт Магілёўскага ўніверсітэта, давераная асоба Някляева

Пётр Мігурскі, дацэнт Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта харчавання, кандыдат эканамічных навук, ад пачатку лютага з'яўляецца беспрацоўным. Падчас нядаўняй выбарчай кампаніі актывіст руху БНФ "Адраджэньне" з’яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. А на этапе збору подпісаў ён падтрымліваў шэраг незалежных кандыдатаў - Някляева, Саннікава, Рымашэўскага і  Кастусёва. Неўзабаве выкладчык быў пастаўлены перад выбарам: "альбо мы працуем у вну, альбо займаемся палітыкай", паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".


"Гэта было распараджэнне звыш, наколькі я зразумеў", - распавёў Мігурскі. "У дадзеным выпадку ў мяне прэтэнзій да кіраўніцтва універсітэта няма - іх вымусілі мяне звольніць".

Дарэчы, рэктар універсітэта, у якім яшчэ нядаўна працаваў дэмакратычны актывіст, падчас выбараў таксама не стаяў у баку ад палітыкі - ён з’яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі.

Фота: spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі