ЗША не выдалі Расіі “збройнага барона” Віктара Бута

Віктар Бут быў затрыманы ў Тайландзе ў 2008 годзе, пасля таго як ЗША абвінавацілі яго ў злачыннай змове з мэтай продажу зброі тэрарыстам. У 2010 годзе амерыканскім уладам удалося дамагчыся яго дэпартацыі ў ЗША.

Расія дамагалася вяртання Бута на радзіму, каб ён адбываў пакаранне там. Таксама выказваліся меркаванні, што “збройнага барона” могуць абмяняць на палкоўніка ФСБ у адстаўцы Валерыя Міхайлава, асуджанага ў Расіі за шпіянаж на карысць ЗША, паведамляюць інфармагенцтвы.