Зона еўра рыхтуецца да новых банкнотаў

Другая серыя банкнотаў еўра будзе мець дадатковую абарону ад падробак, галаграму і вадзяныя знакі з малюнкам Еўропы — персанажа старагрэцкай міфалогіі.

Купюры старога, цяперашняга ўзору спачатку будуць выкарыстоўвацца нароўні з новымі банкнотамі, інфармуе БЕЛТА. Але праз нейкі час цяперашнія банконты перастануць быць законным сродкам аплаты.

Першая банкнота новага ўзору наміналам 5 еўра будзе афіцыйна прадстаўленая 10 студзеня 2013 года. У абарачэнні яна з'явіцца ў траўні 2013 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі