Злучаныя Штаты і Еўрасаюз разглядаюць дадатковыя санкцыі супраць Беларусі

"З-за пагаршэння сітуацыі ў Беларусі і турэмнага зняволення экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава мы абмяркоўваем з ЕС магчымасць увядзення дадатковых санкцыяў у дачыненні да гэтай краіны", — паведаміў Філіп Гордан на паседжанні Сената ЗША, прысвечаным абмеркаванню амерыканскіх прыярытэтаў у Еўропе, паведамляе Радыё Свабода.

Ён дадаў, што Вашынгтон лічыць судовыя працэсы ў Беларусі аб масавых беспарадках палітычна матываванымі і заявіў, што паляпшэнне адносін з афіцыйным Мінскам — немагчымае "ў кантэксце рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасці, апазіцыі і незалежных СМІ".

"І мы, і Еўропа хочам лепшых, больш прадуктыўных адносін з Беларуссю. На жаль, кіраўніцтва гэтай краіны праводзіць палітыку, якая толькі ізалюе Беларусь і яе народ", — падкрэсліў прадстаўнік Дзярждэпу.

Таксама Гордан сцвярджае, што Расія не можа выпрацаваць адзіную пазіцыю адносна таго, якую цяпер палітыку весці ў адносінах Беларусі. Як паведамляе ИТАР-ТАСС,  памочнік дзяржсакратара ЗША мяркуе, што “расіяне разрываюцца ў дачыненні да Беларусі”. Тым не менш, дадаў ён, пры гэтым Вашынгтон лічыць, што Масква ў сітуацыі, што склалася, вядзе сябе ў адносінах да Беларусі “канструктыўна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі