Жанчыны ва ўсім свеце зладзілі танцавальны флэш-моб

Акцыя была скіраваная супраць гвалту ў дачыненні да жанчын, паведамляе euronews.com.

У Брусэлі на цэнтральным пляцы танчылі некалькі тысяч жанчын. На Філіпінах калектыўны танец выканалі студэнткі каталіцкага каледжа ды іх выкладчыцы-манашкі. Агулам у рамках акцыі ў Дзень святога Валянціна прайшло больш за 13 тысяч розных мерапрыемстваў амаль у 200 краінах свету.

Паводле ААН, кожная трэцяя жанчына ў свеце хоць раз у жыцці зазнае жорсткае абыходжанне або згвалтаванне. Гэта больш за мільярд ахвяраў, адсюль і назва руху.

Бельгійкі заклікалі абвясціць 2015 год Еўрапейскім годам барацьбы супраць гендэрнага гвалту.

Фота — euronews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі