"Зборы ў школу" каштуюць, як мінімальны заробак (табліца)

120730 Savi4_6kolniki.mp3

Прадаўцы ў ГУМе, дзе ўжо стаяць чэргі з бацькоў і будучых вучняў, заўважаюць, што канцтавары ў цэлым не падаражэлі.

“Кошты ў нас выраслі нязначна. Да прыкладу, сшыткі беларускай вытворчасці выраслі ў кошце літаральна на 50 рублёў”, — кажуць прадаўцы ў аддзеле канцтавараў у ГУМе.

Параўноўваю цэны — яны і сапраўды “не кусаюцца”: самы танны сшытак каштуе, як і ў мінулым годзе, 500-600 рублёў, сшытак лепшай якасці — 900-1000 рублёў, а сшытак з выявамі герояў мультфільмаў — трохі больш за дзве тысячы. На тысячу падаражэлі ручкі і алоўкі, на дзве-чатыры  тысячы выраслі ў коштах пластылін, фарбы, каляровыя алоўкі і папера, альбомы для малявання і клей.

У цэлым жа, на мінімальны набор канцтавараў бацькам трэба выдаткаваць каля 120-150 тысяч рублёў. Амаль столькі ж, колькі і летась.

“Па "канцыляршчыне" не скажаш, што падаражэла”, — заўважае маці дзвюх школьніц Наталля.

Куды больш балюча ўдарыць па бацькоўскім кашальку купля адзення і абутку для школьнікаў — у параўнанні з мінулым годам кошты выраслі мінімум ў два разы!

“Калі ў мінулым годзе я партфель купляла за 80-90 тысяч рублёў, то сёння — мінімум 200 тысяч! Абутак — у два разы, школьная форма таксама. Блузкі для дзяўчынкі таксама падаражэлі — ў мінулым годзе яны каштавалі  прыкладна 80-90 тысяч рублёў, у гэтым годзе — 130-150!”, — гаворыць Наталля.

Першыя выдаткі “на школу” адчула на сабе і маці чацвёртакласніка Дыяна — на школьную форму, туфлі беларускай вытворчасці і кашулю бацькі ўжо выдаткавалі каля 850 тысяч рублёў. Маці кажа, што ў  асобных выпадках хлопчыкам патрэбна камізэлька, а гэта яшчэ 80-90 тысяч. Дадайце марнаванні на спартовы гарнітур і кеды — плюс 300 тысяч рублёў, калі зэканоміць і купіць не самы дарагі варыянт — і мільён дзвесце як не было!

На дачку-другакласніцу, як падлічвае Дыяна, грошай трэба трошкі менш.

“Дачка Ірына акуратна насіла партфель, ён будзе і на гэты навучальны год, ужо эканомія 200 тысяч. Сарафан для яе каштуе 210 тысяч, а блузка — сотня”.

Маці кажа, што на выдатках можна зэканоміць на ўсім, калі ўсе купляць танней. 

“Можна купіць папку для сшыткаў не за 40 тысяч рублёў, а за 18 кітайскую — вось і эканомія”, — падлічвае маці.

Дыяна заўважае, што на абодвух дзяцей плануе патраціць каля двух мільёнаў. І гэта не ўлічваючы затраты на аплату кніжак для двух дзяцей, свежую стрыжку, букеты кветак на першага верасня і іншыя “непрадказальныя” выдаткі.

Табліца: Асноўныя кошты  на канцтавары

Кошты,

Кошты, 2011 год

Кошты, 2012 год

Сшыткі

600-1500

600-2000

Каляровая папера

2900

4500

Ручка шарыкавая

ад 1050

ад 2000 рублёў

Аловак просты

ад 800

2000

Фарбы акварэльныя

6000-12000

18000

Альбом для малявання

9340

ад 8650

Пэндзлі (набор)

10 210

19 300

Гумка

2000

4000

Клей ПВА

1200

ад 3200

Клей-аловак

2000

ад 4000

Алоўкі каляровыя

8310

ад 9000

Нажніцы

6340

ад 10000

Пластылін

3660

ад 6000-8000

Дзённік

4000 рублёў

ад  4500

Пенал

6000-7000

ад 4800

Лінейка

810

ад 1340

Ранец

80 000 – 90 000

ад 150 000



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі