Зборная Беларусі прайграла славакам — 1:5 (відэа)

Першую шайбу славакі забілі яшчэ ў першым перыядзе. У другім у браму нашай зборнай сапернікі забілі яшчэ чатыры шайбы (за 3 хвіліны 40 секундаў). Толькі дзякуючы Аляксею Калюжнаму беларускай камандзе ўдалося не прайграць "усухую".

Цяпер нашая зборная згубіла нават тэарэтычныя шанцы на выхад у стадыю плэй-оф чэмпіянату свету.

Сёння зборная Нарвегіі выйграла ў каманды Латвіі — 3:0 (1:0, 2:0, 0:0), Францыя нечакана перайграла Швейцарыю — 4:2 (1:0, 1:2, 2:0), зборная Нямеччыны выйграла ў Даніі — 2:1 (0:0, 1:1, 1:0), Канада разграміла Казахстан — 8:0 (1:0, 2:0, 5:0), Швецыя выйграла ў Італіі — 4:0 (2:0, 1:0, 1:0).

Фота — pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі