За "мядзведжы дэсант" вайскоўцам пагражаюць трыбуналам?

Менавіта гэтая часць нясе адказнасць за ахову паветраных межаў краіны ў рэгіёне, дзе шведскія лётчыкі перасеклі літоўска-беларускую мяжу. Як паведамляе сайт "Наш дом", праверка да вайскоцаў прыбыла адразу пасля публікацыі першых паведамленняў пра "дэсант мядзведзікаў".

У лясах пад Смаргонню каля 50 чалавек на пастах вядуць візуальнае назіранне. Як выявілася, пасты не былі абсталяваны неабходнай тэхнікай: у салдатаў не было нават бінокляў. Вайскоўцаў, якія былі на дзяжурстве ў дзень пралёта шведскага самалёта, пагражаюць аддаць пад вайсковы трыбунал. Праверку вядуць супрацоўнікі КДБ і ваеннай пракуратуры.

Нагадаем, афіцыйны Мінск адмаўляе "дэсант" шведскіх мядзведзікаў.

Фота — nash-dom.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі