З-за непагадзі ў пяці штатах ЗША ўвялі надзвычайнае становішча

Іх жыхарам часова забаронена кіраваць аўтамабілямі і рэкамендавана не пакідаць свае дамы, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы.

Паводле звестак CNN, без святла ўжо засталіся каля паўмільёна чалавек. Многія аэрапорты рэгіёну зачыненыя. Колькасць адмененых авіярэйсаў дасягнула пяці тысяч. У некаторых штатах яшчэ ў пятніцу адмянілі заняткі ў школах.

Снегапад на паўночным усходзе ЗША пачаўся раніцай 8 лютага і ўсё мацнее. Паводле розных ацэнак, колькасць снегавых ападкаў у некаторых месцаў можа скласці да 90 сантыментаў. Так, у Канэкцікуце хуткасць прыросту снежнага покрыва складае цяпер 10-12 сантыментаў на гадзіну. Пры гэтым узровень прыросту снегавых ападкаў у Нью-Ёрку і Бостане складае каля 6 сантыментаў.

“Нема” можа стаць адной з дзесяць наймагутнейшых снежных бур у гісторыі ЗША і найбуйнейшай за апошнія 35 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі