З 15 сакавіка Нацбанк уводзіць у абарачэнне "мадыфікаваныя" грошы

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленні Нацбанка, мадыфікаваныя банкноты, што ўводзяцца ў абарачэнне 15 сакавіка, захаваюць ранейшыя памер, выявы і колеравую гаму. Іх адрозненне — замест палімернай празрыстай ніткі з тэкстам "НБРБ" у паперу ўведзеная металізаваная ахоўная плёнка. Яе ўчасткі выходзяць на паверхню банкноты ў выглядзе бліскучых прастакутнікаў, якія ўтвараюць пункцірную лінію. Пры разглядзе на прасвет ахоўная нітка выглядае як скразная цёмная паласа.

Банкноты ўзору 2000 года пералічаных наміналаў таксама застаюцца ў абарачэнні на тэрыторыі Беларусі.

Фота: lori.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі