КНДР адкрыецца для турыстаў упершыню з пачатку пандэміі
У Паўночнай Карэі турыстам даводзіцца кланяцца перад помнікамі правадырам КНДР
Паўночная Карэя адкрыецца для замежных турыстаў у снежні, піша Reuters са спасылкай на турыстычныя кампаніі. Яна была закрытая для замежнікаў з пачатку пандэміі COVID у 2020 годзе.
"Мы атрымалі пацверджанне ад нашага мясцовага партнёра, што турызм у Самджыене (рэгіён у КНДР) і, верагодна, у астатніх частках краіны афіцыйна адновіцца ў снежні 2024 года", — гаворыцца на сайце турыстычнай кампаніі Koryo Tours.
Міжнародныя рэйсы ў Паўночную Карэю і з яе аднавіліся летась. Невялікая група расійскіх турыстаў вылецела ў КНДР ў межах прыватнага тура ў лютым. Высокапастаўленыя замежныя чыноўнікі, уключаючы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, наведвалі краіну ў чэрвені.
Але ж нешматлікія беларусы пабывалі ў КНДР у якасці турыстаў. Адзін з іх — прадзюсар Яўген Калмыкоў. Ён распавядаў Еўрарадыё пра гэты досвед.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.