Ёка Она узнагародзіць Pussy Riot прэміяй Ленана

Дзяўчаты апынуліся за кратамі за свой панк-выступ у маскоўскім храме Хрыста Збаўцы на пачатку гэтага года.

Як нагадвае часопіс New Musical Express, прэмія ўручаецца раз на два гады актывістам барацьбы за мір і справядлівасць.

Цырымонія ўручэння Lennonono Grant For Peace традыцыйна праходзіць у Рэйк’явіку ў дзень нараджэння Джона Ленана — 9 кастрычніка. Для Pussy Riot будзе зроблена выключэнне — ім ўзнагарода будзе ўручаная 21 верасня ў Нью-Ёрку, падчас акцыі ад “Міжнароднай амністыі”, арганізатары якой спадзяюцца паўплываць на расійскія ўлады і заклікаць іх выпусціць удзельніц гурта на свабоду.

Удзельніцы Pussy Riot атрымалі па 2 гады калоніі агульнага рэжыму

Фота: daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі