Выбары па байкотнай акрузе ў Мінску правальваюцца

Такім чынам, выбары там правальваюцца, паведамляюць незалежныя назіральнікі.

Нагадаем, што, каб выбары адбыліся, павінна прагаласаваць 50% выбаршчыкаў плюс адзін. Верагоднасць таго, што такі ўзровень будзе дасягнуты за час (чатыры гадзіны), які застаўся да закрыцця выбарчых участкаў, невялікая.

Зрэшты, афіцыйныя дадзеныя, па ўсім, будуць сведчыць пра тое, выбары адбыліся.

Так, па выніках датэрміновага галасавання (18-22 верасня) розніца паміж афіцыйнымі лічбамі і колькасцю прагаласаваўшых, палічаных фізічна назіральнікамі, была 3153 чалавек, або 5%. Паводле падлікаў назіральнікаў, у датэрміновым галасаванні на Фрунзенскай акрузе №101 узялі ўдзел 15,2% выбарцаў. Афіцыйная ж лічба яўкі на датэрміновым галасаванні там — 19,8%. Для параўнання, па дадзеных Цэнтрвыбаркаму, у сталіцы датэрмінова прагаласавалі 24,1%.

Сачыць за яўкай па байкотнай акрузе можна ў рэжыме анлайн праз сайты in-by.net і watch.pyx.by.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі