Вячаслаў Глеб вярнуўся з Грэцыі і будзе гуляць за "Тарпеда-БелАЗ"

Як інфармуе "Прессбол", Вячаслаў Глеб патлумачыў, што АЕЛ меў задачу выйсці з другога дывізіёна чэмпіянату Грэцыі ў эліту, але выступаў няўдала. У выніку, прэзідэнт клуба "абрэзаў" бюджэт, што ўдарыла па заробках гульцоў, найперш легіянераў. Глебу было прапанавана перагледзець фінансавыя ўмовы кантракта з мэтай істотнага паніжэння заробку, з чым ён не пагадзіўся. Цяпер агент футбаліста вядзе перамовы пра датэрміновы разрыў кантракту з грэцкім клубам.

Як стала вядома, Вячаслаў Глеб падпісаў гадавы кантракт з жодзінскай камандай "Тарпеда-БелАЗ".

На здымку: Вячаслаў Глеб у 2008 годзе выступаў за мінскі "МТЗ-РІПА". Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі