Вулічная культура Беларусі адзначыць сваіх герояў

Штогадовая цырымонія "Street awards 2010: Вулічная культура Беларусі" пройдзе 4 лютага ў мінскім клубе Рэактар.

Будуць падведзеныя вынікі года ў 17 намінацыях па брейкінгу, графіці, рэпу, дыджэінгу, скейтбордынгу і дызайне.

Афіцыйная частка будзе аздобленая выступам інструментальнага хіп-хоп-гурта NicePrice, паказальнымі батламі танцораў, "жывымі" графіці-кантэстамі і спаборніцтвамі сярод скретчэраў і майстроў рыфмаванай імправізацыі.

Цырымонія пачнецца ў 17:00 4 лютага. Калі набыць квіток папярэдне -- запрашальнік ў падарунак.


*  квіток папярэдне - 10000 рублёў + запрашальнік

* з флаерам уваход 10000 рублёў

* у дзень цырымоніі квіток можна будзе купіць у касе за 15000 рублёў

Інфалиния:

+375297617935

+375296999203

Фота: dimplenika.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі